ТКА́НКАВАЯ НЕСУМЯШЧА́ЛЬНАСЦЬ,
немагчымасць сумеснага існавання клетак і тканак, якія належаць генетычна розным асобінам і адрозніваюцца антыгенамі. Наяўнасць у донара і рэцыпіента генетычна абумоўленых антыгенных розніц выклікае ў арганізме рэцыпіента комплекс імунных рэакцый, разбурэнне і адарванне трансплантаваных органаў і тканак донара. Вылучаюць 4 формы Т.н.: звышвострую, паскораную, вострую, хранічную. У імуннай рэакцыі 3 фазы: распазнавання, імунізацыі, эфекторная (прыводзіць да гібелі трансплантата). У выніку рэакцыі развіваецца інфільтрацыя трансплантата лімфацытамі, пашкоджваюцца дробныя крывяносныя сасуды, узнікае ацёк, спыняецца крываток, што прыводзіць да адарвання трансплантата.
Літ.:
Сингер
А.С.Леанцюк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)